"Шахцёр" зноў згубіў ачкі, а "Гомель" і мінскае "Дынама" перамаглі

Мінскае "Дынама" разграміла аўтсайдэра — магілёўскае "Дняпро" — 4:1. "Гомель" выйграў у "Мінска" з лікам 1:0. Салігорскі "Шахцёр" згуляў у нічыю 0:0 з гродзенскім "Нёманам". З лікам 1:1 закончыўся матч наваполацкага "Нафтана" і "Віцебска". Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" на сваім полі саступіла брэсцкаму "Дынама" — 1:2. Адзначым, што брэсцкія дынамаўцы пасля сыходу з пасады галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса здолелі падняцца з апошняга месца ў турнірнай табліцы ўжо на шосты радок.

Яшчэ адзін матч тура прайшоў у пятніцу, калі "Белшына" і БАТЭ згулялі ўнічыю 1:1.

У БАТЭ цяпер 54 ачкі, у "Шахцёра" — 43, у "Гомеля" — 42, у мінскага "Дынама" — 41.

Матчы наступнага тура пройдуць 1-2 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі