Шахматыстка з Брэста знялася ў рэкламе смартфонаў (фота)

Паспяховая міжнародная гросмайстарка сфатаграфавалася на
фоне шахматнай дошкі з фігурамі і смартфонамі. І вопратка, і прычоска, і
сур’ёзны выгляд стылізаваныя пад першую даму шахматнай дошкі.

У сёлетнім першынстве краіны 26-гадовая Ганна Шарэвіч заняла
трэцяе месца. Раней чатыры разы (у 2002, 2005, 2007 і 2011 годзе) яна станавілася
чэмпіёнкай Беларусі.

Шахматыстка вядомая сваёй экстравагантнасцю. У інтэрнэце
папулярныя яе эратычныя фотасэсіі — часцей за ўсё побач з шахматнай дошкай. У
2007 годзе Ганна Шарэвіч узяла ўдзел у акцыі “Спартоўцы — дзецям”. За стрыптыз
у яе выкананні і майткі са станікам чэмпіёнкі былі выручаныя 500 долараў.