Сёння ў Страсбургу абвесцяць лаўрэатаў прэміі Сахарава

Прэмія Сахарава заснаваная Еўрапарламентам у 1988 годзе. Яна прысуджаецца за дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека і дэмакратыі.

Дзмітрый Бандарэнка не першы беларус, які можа атрымаць гэтую узнагароду. У 2006 годзе лаўрэатам прэміі Сахарава стаў Аляксандр Мілінкевіч.