Сёння пройдзе фінальны матч Кубка Беларусі па футболе

Фінальны матч Кубка Беларусі па футболе пройдзе сёння на мінскім стадыёне "Трактар" (пачатак у 16.50). Сустрэнуцца гродзенскі "Нёман" і "Гомель". Каманды маюць падвойную матывацыю, бо пераможца таксама атрымае магчымасць сёлета выступіць у Лізе Еўропы.