Сёння "Малады фронт" адзначае сваё 15-годдзе

Цяпер "Малады фронт" існуе як міжнародная арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі. Да гэтага аб'яднанне некалькі разоў спрабавала атрымаць юрыдычную рэгістрацыю ў Беларусі. У 2007 годзе пяцёра маладафронтаўцаў: Наста Палажанка, Зміцер Хведарук, Алег Корбан, Аляксей Янушэўскі і Барыс Гарэцкі — былі асуджаныя за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Першы кіраўнік маладафронтаўцаў Павел Севярынец — цяпер адзін з заснавальнікаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і палітвязень. Цяперашні кіраўнік арганізацыі Змціер Дашкевіч быў арыштаваны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і асуджаны па абвінавачанні ў нібыта злосным хуліганстве. Сёлета напрыканцы жніўня палітвязня асудзілі дадаткова і дадалі яшчэ год калоніі.

Павел Севярынец не траціць веры ў людзей ды лічыць, што салідарнасць - той спосаб, якім беларусы зменяць сваё жыццё да лепшага.

Севярынец: "Адказ адзін - салідарнасць. Салідарнасць малітоўная, салідарнасць у акцыях, салідарнасць у міжнароднай падтрымцы - у дзеянні ў першую чаргу. Акцыі, якія праводзіў малады фронт у 2007 г., калі паўтары тысячы маладафронтаўцаў падавалі заявы ў суд: "Судзіце нас, бо мы сябры незарэгістраванай арганізацыі..." - гэта тады спыніла каток, якім рэжым планаваў струшчыць усе незарэгістраваныя арганізацыі. Толькі так, салідарнасцю, шматлікімі пратэстамі, адзіным духам, можна спыніць рэпрэсіі". 

Святкаванне дня народзінаў "Маладога фронту" пройдзе сёння на сядзібе БНФ (вул.Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 17.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі