Сёння лідары ЕС абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Гэтыя планы ўчора агучыў старшыня Еўрапейскага савета Герман ван Рампей, інфармуе Reuters. Нагадаем, што паміж Еўрасаюзам і Беларуссю працягваецца так званая "дыпламатычная вайна". Пасля адклікання ўладамі Беларусі свайго прадстаўніка пры ЕС і амбасадара ў Польшчы ды прапановы выехаць для кансультацый у свае сталіцы кіраўніцы Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску і польскаму амбасадару, Брусель прыняў захады ў адказ. З Беларусі былі адкліканыя амбасадары ЕС, на канец сакавіка прызначаны разгляд кіраўнікамі МЗС 27 краін ЕС пашырэння санкцый супраць Беларусі, у тым ліку ўключэнне ў "чорны спіс" бізнэсменаў і кампаній.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі