Сёння чацвёрты дзень разгляду справы аб тэракце ў метро

Абвінавачаныя па гэтай справе — Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў. Нагадаем, што Канавалаў на папярэдніх судовых пасяджэннях прызнаў сваю віну па большасці абвінавачанняў. Кавалёў наадварот не прызнае сваёй віны ў здзяйсненні выбуху і пры гэтым сумняецца, што тэракт здзейсніў Канавалаў.

Між тым на ўчорашнім пасяджэнні пракурор зачытваў пратакол допыту Уладзіслава Кавалёва на папярэднім следстве. Згодна ў яго паказаннямі, Дзмітрый Канавалаў планаваў выбух яшчэ тады, калі быў у войску. Дзеля гэтага ён нават скраў пэўныя прадметы ў вайсковай часты, дзе служыў. Па словах Кавалёва, Канавалаў, верагодна, не паспеў выкарыстаць гэтыя прадметы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі