Сёння Беларусь павінна разлічыцца за расійскую электраэнергію
Іначай кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" пагражае спыніць пастаўкі.
Нагадаю, 9 чэрвеня расійская кампанія абмежавала пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. На той час наша краіна мела запазычанасць больш за 50 мільёнаў долараў. Прычынай стаў валютны крызіс на беларускім рынку.
Па выніках двухбаковых перамоваў быў падпісаны графік плацяжоў. Мінск абяцаўся расплаціцца за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня. Першы транш быў адпраўлены 15 чэрвеня.
Наступную пасля гэтага пагрозу "Інтэр РАО" абвясціла 21 чэрвеня. Па словах расійскай кампаніі, "Белэнэрга" зноў перастала плаціць за электрычнасць. Крайнім тэрмінам аплаты ўрэшце было названае 27 чэрвеня. Падчас візіту ў Санкт-Пецярбург прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што да аўторка 28 чэрвеня Беларусь расплаціцца з Расіяй.