Sang Sattawood рыхтуюць правакацыйны сацыяльны дэбютнік

Дыск на палову будзе складацца з песень, якія ужо былі выдадзеныя ў якасці дэма-запісу калектыву, але музыкі абяцаюць, што загучаць гэтыя трэкі па-новаму. Палова пласцінкі будзе складацца з абсалютна новых песень, якія цяпер аранжыруюцца і пішуцца.

"Мы прытрымліваемся адной канцэпцыі – гэта мінімалізм, – распавядае вакалістка гурта Кацярына Усава. – У нас адна гітара, адзін барабан, я спяваю, тое ж самае і падчас запісу ды звядзення, нічога лішняга, усё як раней у 1960-70-я гады. Адзінае, што ў нас, магчыма, будуць трэкі на альбоме, якія больш запанкаваныя, можа быць нават у стылістыцы Led Zeppelin. Але гэта ўсё роўна старызна, мы не імкнёмся прыдумляць нешта новае".

Назва дэбютнага альбома будзе правакацыйнай і сацыяльна скіраванай, але пакуль яна трымаецца ў сакрэце. Плануецца, што дыск з'явіцца ўвосень.

Sang Sattawood выконваюць гаражны блюз-рок. Гурт быў створаны ў 2010 годзе трыма людзьмі. Літаральна праз сезон яны выдалі свае першыя дэма-запісы. У тым жа годзе калектыў атрымаў спецыяльную ўзнагароду на цырымоніі ўручэння Ultra-music awards у намінацыі "Дэбют года", а таксама быў адзначаны спецыяльным прызам журы па выніках фестывалю Emergenza Belarus.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі