Самы сучасны расійскі знішчальнік не змог узляцець на авіясалоне МАКС 2011

У палётах на авіясалоне МАКС 2011 павінны былі ўдзельнічаць зва суперсучасных знішчальніка пятага пакалення Т-50. Яны павінны былі стаць сапраўднай сенсацыяй салона. Аднак у нядзелю раніцай адзін з самалётаў не змог адарвацца ў неба. Паводле папярэдняй інфармацыі ў яго ўзніклі праблемы з аўтаматыкай рухавіка.

Расійская армія ўскладае асаблівыя надзеі на самалёты Т-50. Дагэтуль знішчальнікі пятага пакалення былі толькі ў амерыканцаў. Самалёты Т-50 павінны стаць паўнавартаснымі сапернікамі амерыканскім “Рэптарам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі