Рымашэўскі: Пасля Палецкіса могуць прыехаць іншыя перамоўнікі з Еўрасаюза

Рымашэўскі: Пасля Палецкіса могуць прыехаць іншыя перамоўнікі з Еўрасаюза

Як паведаміў палітык у каментары Еўрарадыё, сустрэча доўжылася больш за гадзіну. Падчас яе абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку далейшая стратэгія Еўрасаюза ў адносінах да афіцыйнага Мінску.

Па словах Рымашэўскага, візіт Палецкіса можа стаць першай ластаўкай пацяплення адносінаў з Еўрасаюзам.

Віталь Рымашэўскі: "Я думаю, што сёння ўжо ўсім відавочна, што Еўрапейскі саюз — палітыкі ўсіх узроўняў і амаль усіх краінаў імкнуцца наладзіць стасункі з Беларуссю. І гэта двухбаковае памкненне. Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў складанай сітуацыі: і эканамічны крызіс, і слабасць беларускай эканомікі штурхае яго на гэта, і патрабаванне Расіі аб здачы прадпрыемстваў... Таму візіт спадара Палецкіса — у шэрагу пошукаў новых формаў адносін Еўрасаюза і Беларусі і магчымых перамоваў, дыялогу..."

Па словах Рымашэўскага, ён паспрабаваў пераканаць пасланца Еўрапарламента не адмаўляцца ад ранейшых патрабаванняў ЕС наконт дыялогу з Беларуссю. Нагадаем, што адной з асноўных умоваў называецца вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Рымашэўскі кажа, што Еўрасаюз не здымае ранейшых патрабаванняў. Разам з тым палітык не выключае, што перамовы паміж афіцыйным Мінскам і Брусэлем актывізуюцца.

Ён адзначыў, што сёння Палецкіс сустракаўся з намесніцай міністра замежных справаў. І там, кажа Рымашэўскі, пытанне пра палітвязняў уздымалася.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі