Рыбак заспяваў дэз-метал і зноў збіраецца на Еўрабачанне(відэа)

Аляксандр узяў удзел у адборачным туры на “Еўрабачанне-2011” ад Нарвегіі і выканаў песню разам з блэк-дэз-метал гуртом Keep of Kalessin.

На сцэне Аляксандр Рыбак актыўна падыгрывае металістам на скрыпцы і спявае.

Кампазіцыя пад назвай “The Divine Land” увайшла ў апошні студыйны альбом металістаў “Reptilian” 2010 году, а працягласць запісу скаладае 6 хвілін 47секунд, што наўрад ці укладаецца ў "фармат" "Еўрабачання".

Keep of Kalessin змагаецца за права прадставіць Нарвегію на штогадовым песенным конкурсе, і тым самым спадзяецца дасягнуць поспеху фінскіх Lordi.

Нагадаем, сёлета “Еўрабачанне” пройдзе з 10 па 14 траўня ў Германіі.  

Фота: www.music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі