Рост коштаў у Беларусі для заможных меней, чым для бедных

Крызіс — гэта для заможных, а для бедных звычайна гэта поўны капец. Не выключэнне і сітуацыя ў Беларусі. Як высветліла Еўрарадыё, "элітныя" прадукты падаражалі ў працэнтах меней за бюджэтныя.

Тая самая сітуацыя склалася і з палівам. Ад пачатку года бюджэтны дызель вырас у кошце на 72% і зараз каштуе 4500, амаль як буржуйскі АІ-95, які падаражаў усяго на 39%.


Так што тыя, хто хацеў зэканоміць і набыў дызельнае аўто, адчуюць павышэнне коштаў значна мацней за людзей з грашыма, якія ездзілі на 95-м.


Не значна змянілася цана на беларускую цыбулю: яна стала даражэй на 7%. Праўда, кошт на яе рэгулюе дзяржава.


"На 1 студзеня ў нас цыбуля каштавала 2760, а сёння — 2970. Так што не моцна яна падаражала".


Самая лепшая ялавічына цяпер прадаецца за 39 тысяч, а на пачатку года каштавала 30: рост цаны ўсяго на 30%. А вось таннае мяса па 12 тысяч, пра якое казаў міністр сельскай гаспадаркі, цяпер атрымалася знайсці толькі за 17 тысяч. Яно стала даражэй на 40%.


"Самае дарагое мяса — гэта ялавічны кумпяк. Ён зараз 39 каштуе, а на пачатку года ён каштаваў недзе каля 30 тысяч".


Не асабліва вырас кошт на морапрадукты. Тыя ж крэветкі падняліся ў кошце не моцна: сёння атрымалася адшукаць па 30 тысяч за кілаграм. Рыба ўвогуле пачала таннець.


"Усе зноў пайшлі кошты зніжацца. Аргентына, праўда, была 17 — зараз 18 тысяч. А скумбрыя таксама патаннела: яна была па 30 з чымсьці — а зараз за 29 пабуйнее, а па 23 драбнейшая. Ужо сталі зноў таннець".


Пры канцы 2010 года Еўрарадыё адшукала яблыкі за 11 тысяч; цяпер у той жа краме атрымалася знайсці ў сярэднім па 20 тысяч за кілаграм, што на 80% даражэй. Затое цана на ананас узнялася ўсяго на 58% і цяпер складае 19 тысяч. А кошты на крупы выраслі аж на 60%, гарбата стала даражэй на 70%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі