Родныя загінуўшых хакеістаў “Лакаматыва” патрабуюць новага расследавання

Яны просяць правесці новае расследаванне авіякатастрофы самалёта Як-42, які разбіўся ў верасні 2011 года пад Яраслаўлем, паведамляе ВВС.


У сваім лісце заяўнікі называюць неаб'ектыўным заключэнне экспертаў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта аб тым, што самалёт разбіўся па віне пілотаў. Яны патрабуюць прыцягнуць да расследавання ваенных экспертаў.

Нагадаем, што самалёт Як-42 разбіўся 7 верасня 2011 года пры ўзлёце з яраслаўскага аэрапорта Тунашна. У выніку катастрофы загінулі 44 чалавекі з 45, якія знаходзіліся на борце. У тым ліку 37 хакеістаў яраслаўскага "Лакаматыва", сярод якіх былі і тры беларусы -- хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі