RockerJoker запісалі сумесную песню з украінцамі "КэшЪ" (аўдыё, відэа)

Гурт RockerJoker запісаў сумесную песню з маладымі кіеўлянамі "КэшЪ". Украінскі калектыў, які пакуль грае толькі тры месяцы, выйшаў на беларусаў выпадкова, знайшоўшы некалькі іх песень у інтэрнэце. А ў студзені яны зладзілі з "джокерамі" сумесны выступ ва ўкраінскай сталіцы, пасля чаго знялі сумеснае відэа і запісалі песню "Я бухаю".

"Яны ўжо калі ехалі да нас, ужо тады гэтая ідэя нарадзілася, бо і ў іх алка-бэнд і ў нас алка-бэнд, — каментуе выбар песні менавіта з такім тэкстам лідар гурта "КэшЪ" Анатоль Воран. — Плюс тэма алкаголю вельмі актуальная для ўсіх. Да таго ж мы хацелі да 23-га лютага выдаць такі гімн разп..дзяя для мужчын. Сама песня гурта "КэшЪ", а здымаў Макс Сіры, іх баяніст і другі калега".

Зараз вядуцца перамовы пра наступны прыезд RockerJoker ва Украіну, пасля чаго, магчыма, з'явіцца і яшчэ адна сумесная песня прыхільнікаў алка-тэмы. Праўда, дадае Анатоль Воран, калі "джокеры" будуць не супраць, то аўтарства трэку ўжо будзе беларускае. А вось самі "КэшЪ" у бліжэйшы час наведваць Мінск не плануюць, бо пакуль не хапае гатовага матэрыялу для нармальнага канцэрту.

RockerJoker & "КэшЪ" - "Я бухаю"

RockerJoker&Kesz-JaBuhaju.mp3

Нагадаем, што зараз RockerJoker актыўна працуюць над новай праграмай у пашыраным складзе: з клавішамі, кантрабасам ды гітарай. У бліжэйшы час яе плануецца запісаць і выдаць у выглядзе студыйнага лайфа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі