RockerJoker выклаў у інтэрнэт сінгл з духавым аркестрам (Слухаць)

Гурт RockerJoker выклаў у інтэрнэт сінгл “Петя”, які быў запісаны ў супрацоўніцтве з экс-трубачом “Ляписа ТрубецкогоПаўлам Кузюковічам. На дыску знаходзіцца прэзентаваная раней разам з кліпам “Весна”, пераробленая "Осколки" з альбома "Простые вещи" ды абсалютна новая "Петя”, якая была напісаная, як рэакцыя на аднайменнае апавяданне Макса Сірага. Дарэчы, эпілог гэтага апавядання, перачытаны Міхеем Насарогавым, стаў чацвёртым трэкам на дыску і своеасаблівым інтра да песні.

“Песня “Пеця” яна шматузроўневая, нам падалося, што яна неяк звязвае, яна цэнтральная, — тлумачыць назву сінгла ды яго напаўненне Міхей. — Усе песні гэтай пласцінкі дастаткова літаратурныя, яны без бруду… На першы погляд, яны простыя, але як добрая кніга: пры жаданні іх можна перачытваць і кожны раз па-рознаму. Гэта зусім не новае, гэта такое рэтра-гучанне. Нешта цягнецца з дзяцінства, нешта — з пэўных настальгічных момантаў, якіх там шмат…”


Павел Кузюковіч, які для супрацоўніцтва з RockerJoker абраў сабе псеўданім Пафнуцій Кузюкян, для ўсіх трэкаў запісаў сапраўдныя аркестравыя духавыя пачкі. Да супрацоўніцтва былі прыцягнутыя бубначы Арцём Залескі ды Андрэй Чарнавокі і клавішнік Макс Івашын. Нягледзячы на пашыраны склад, музыкі гурта папярэджваюць, што сінгл не мае ніякага дачынення да праекту “Черчиль”. Маўляў, гэта RockerJoker проста ў новым бачанні, гэта своеасаблівы рост гурта, і наступнае выданне таксама не будзе падобным на папярэднія.

Дарэчы. новы альбом музыкі выдаваць пакуль не плануюць. Палітыка сінглаў працягнецца яшчэ пэўны час. Па словах Міхея, гэта зручна і для прыхільнікаў гурта і для саміх музыкаў.

“Камусьці падабаюцца нашы анекдоты, але цяжка заходзяць такія песні. А камусьці наадварот, — разважае Міхей. – У прынцыпе, гэта, напэўна, прыемна, калі ты не мяшаеш спартовы касцюм са смокінгам. А калі мы выступаем ўдваіх на канцэртах, то ўсё гэта нівелюецца і набывае іншае гучанне”.


Ужо па добрай традыцыі музыкі папрасілі калег з іншых гуртоў пракаментаваць сваю новую працу, іх каментарыі можна пачытаць на сайце 01_vesna_0.mp3

2. Петя интро

02_petya_intro.mp3

3. Петя

03_petya.mp3

4. Осколки

04_oskolki.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі