“Рэпарцёры без межаў” убачылі больш свабоды слова ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў штогадовым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”.

У параўнанні з 2011 годам Беларусь дадала ў рэйтынгу Сусветнага індэксу свабоды слова 11 пазіцый і цяпер займае 157 месца са 179 краінаў. Бліжэйшыя “суседзі” Беларусі ў спісе: Азербайджан і Егіпет.


Геаграфічныя ж суседзі займаюць наступныя месцы:  Расія — 148-е, Украіна — 126-е, Латвія — 39-е, Літва — 33-е, і Польшча — 22-е месца.

Сусветны індэкс свабоды слова — штогадовае даследаванне пра стан свабоды прэсы ў розных краінах свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі