"Разбітае сэрца пацана" рыхтуе максі-сінгл

Гурт РСП плануе запісаць максі-сінгл новых, але ўжо вядомых прыхільнікам песень. На дыск трапяць шэсць кампазіцый, якія раней не выдаваліся, але пастаянна выконваліся на канцэртах.

"Венесуэла", "No comment", "Партовая бл*дзь", "Рок-н-рольшчык", "Калі я п'яны, я культавы" і шостая, - узгадвае песні максі-сінгла гітарыст ды лідар гурта Дзяніс Тарасенка. - 17 студзеня мы сядаем запісваць у студыю. Паспрабуем зафігачыць усё за суткі, адразу нажыва. Потым выкладзем усё ў інтэрнэт і зробім некалькі, так бы мовіць, падарункавых дыскаў, але вельмі абмежаваным накладам. То бок нікуды ў продаж ён паступаць не будзе".

Прэзентаваць максі-сінгл, які пакуль не мае назвы, музыкі плануюць 24 лютага вялікім сольным канцэртам у клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі