Расійскія паліцыянты не далі змерзнуць беларускаму дальнабойніку
Супрацоўнікі дарожна-паставой службы дапамаглі кіроўцу, грузавы аўтамабіль якога перакуліўся ў кювет на трасе "Калуга-Вязьма".
Яны адагрэлі дальнабойніка ў патрульным аўтамабілі, напаілі гарачай гарбатай і дапамаглі выцягнуць фуру з кювета, паведамляе Regnum.ru.
Пасля здарэння кіроўца Ілля Жукавец напісаў ліст падзякі кіраўніку калужскай абласной паліцыі Алегу Тарубараву.