Расіянін па шпалах ішоў праз Беларусь у Еўрасаюз, спынілі за 7 км

Вяртацца дахаты без грошай мужчыне было сорамна і ён вырашыў паехаць у Еўрасаюз. На папутках ён дабраўся да Полацку. Там купіў карту Віцебскай вобласці і вырашыў ісці да мяжы з Латвіяй уздоўж чыгункі. Аднак за 7 кіламетраў да мяжы расіяніна спынілі.

У размове з беларускімі памежнікамі затрыманы не хаваў, што збіраўся нелегальна перабрацца на латвійскую тэрыторыю. Парушальніка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі