Расіянін купіў шляхецкую сядзібу пад Пружанамі

Пружанскія чыноўнікі кажуць, што сядзіба ў вельмі дрэнным стане, асабліва яе левая частка. Але захаванасць Ліноўскай сядзібы як гісторыка-культурнай спадчыны была адной з умоваў продажу.

Дарэчы, Ліноўскі крухмальны завод беспаспяхова спрабавалі прадаць цягам усяго мінулага года. Як паведамляла газета “Раённыя будні”, на паўторны аўкцыён стартавы кошт продажу быў паніжаны на 20%. Паводле афіцыйнай інфармацыі, прадаць завод удалося з перавышэннем стартавага кошту на 5%.

Між тым, за 15 кіламетраў знаходзіцца яшчэ адзін крухмальны завод. Яго пабудавалі кітайцы.

Пакупнік сядзібы і заводу Бліноў — адзін з уладальнікаў сумеснай беларуска-расійскай фірмы. Яна адзіная падала заяўку на аўкцыён па продажы, кажуць у камісіі па ліквідацыі Ліноўскага крухмальнага заводу.

Фота: labadzenka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі