Расія так і не аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Прадстаўнік кампаніі "Інтэр РАО ЕЭС" Антон Назараў заявіў, што прычыны неаднаўлення зараз высвятляюцца. Па звестках сайту interfax.by, ён не змог адказаць, ці падавала расійская кампанія заяўку на ўключэнне ў дыспетчарскі графік і з якой гадзіны.


Нагадаем, што "Белэнэрга" пагасіла другі транш запазычанасці перад Расіяй увечары ў сераду. Каб расплаціцца з Расіяй, беларуская кампанія ўзяла валютны крэдыт у БПС-банка.


Нагадаем, што 29 чэрвеня "Інтэр РАО ЕЭС" спыніла пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь, бо наша краіна своечасова не аплочвала іх.