Расійскія банкі знізілі працэнтныя стаўкі ў беларускіх рублях?

Яны спакусіліся высокімі парцэнтамі, пад якія можна было рабіць уклады ў беларускіх рублях. Памер працэнтаў даходзіў нават да 60. Адпаведна расійскія бізнэсоўцы пераводзілі валюту ў Беларусь, мянялі яе на нашыя рублі і ўкладалі іх, жадаючы атрымаць прыбытак.

Эканаміст Сяргей Чалы гаворыць, што гэта ўнесла дадатковую блытаніну ў эканоміку Беларусі.

120404 Chaly ras banki 1.mp3

“Вось менавіта таму, што банкі пачалі ўкладвацца ў рубль, а прыкласці яго няма куды, попыт ўпаў, куды іх дзяваць – невядома. Адпаведна і стаўкі ўпалі значна ніжэй, чым нават стаўка рэфінансавання. Зараз яна вышэй, чым тыя стаўкі, якія на грашовым рынку існуюць”.

Эканаміст прагназуе, што сумы расійскіх укладаў у нашых банках павялічвацца не будуць. Нацбанк своечасова адрэагаваў на ўмяшальніцтва, знізіўшы стаўкі і цяпер укладвацца ў беларускі рубель ужо зусім не так выгадна, як яшчэ ў студзені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі