Расійская разведка апрабуе новую сістэму на блогах беларусаў і ўкраінцаў

СВР плануе выдаткаваць больш за 30 мільёнаў расійскіх рублёў на распрацоўку праграмнага забеспячэння, якое будзе ўздзейнічаць на інфармацыйнае поле блогасферы. Спецслужба ўжо абвясціла тры закрытыя тэндары на стварэнне сістэмы маніторынгу "Дыспут", сістэму аналізу, кантролю і кіравання віртуальнай супольнасцю "Манітор-3", а таксама сістэму ўкідвання інфармацыі ў сацсеткі і блогасферу "Шторм-12".

Як піша газета "Коммерсант", сістэмы павінны працаваць у расійскім і замежным інфармацыйных асяроддзях. Першыя выпрабаванні, як плануецца, будуць праводзіцца ва Украіне і Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі