Расійская апазіцыя вырашыла вярнуцца на Чыстыя пруды

Пераезд лагера запланаваны на вечар чацвярга, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што лагер каля помніка казахскаму паэту Абаю Кунанбаеву быў ліквідаваны 16 траўня. Басманны суд Масквы пастанавіў ліквідаваць яго праз скаргі мясцовых жыхароў на шум і смецце. Пасля гэтага актывісты перамясціліся на Кудрынскую плошчу і Стары Арбат.

У сераду кіраўнік маскоўскага дэпартамента рэгіянальнай бяспекі Аляксей Маёраў заявіў, што пратэстоўцы могуць вярнуцца на Чыстапрудны бульвар, "не ператвараючы сваё знаходжанне там у палітычныя акцыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі