Расійскаму хіп-хоп выканаўцу “Ассаи” забаранілі выступленні ў Беларусі

Там была змешчаная кароткая інфармацыя: "Паведамляем усім прыхільнікам і прыхільніцам з Мінска і іншых гарадоў Беларусі пра тое, што нашы канцэрты забароненыя ўладамі. Мы ведаем, што гэта рэакцыя на выкананне песні "Столькі Жыцця" на канцэрце 28 лістапада 2011. Будзце свабодны!". 

Адзначым, што згаданы канцэрт прайшоў у Мінску, а ў песні згадваецца кіраўнік Беларусі. Апошні раз “Ассаи” выступаў у беларускай сталіцы ў траўні гэтага года.

Фота — another.by