Пятро Краўчанка заклікае выкупіць "Малую падарожную кніжыцу" Скарыны

Былы міністр замежных справаў Беларусі паведаміў, што ўнікальная кніга Скарыны знаходзіцца ў Беларусі, у прыватным зборы былога журналіста. Выкупіць кнігу Краўчанка прапанаваў талакой — сабраўшы грошы ад усіх добраахвотнікаў. Нагадаем, што падобным чынам сёлета быў выкуплены арыгінальны "Статут Вялікага Княства Літоўскага".

Хто цяпер валодае кнігай Скарыны, Краўчанка не кажа. Паводле яго словаў, асобнік "Малой падарожнай кніжыцы" можа каштаваць ад 300 000 да 500 000 долараў, перадае Радыё "Свабода".

"Малая падарожная кніжыца" Францішка Скарыны была надрукаваная ў Вільні ў 1522 годзе. Агулам вядома пра 7 асобнікаў — без уліку згаданай Краўчанкам. Цалкам не захаваўся ніводны твор.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі