П'яны літовец на трактары "Беларусь" нелегальна заехаў у Беларусь

На мінулым тыдні памежны літоўскі патруль выйшаў на свежы след ад трактара з сеялкай, які вёў з Літвы проста ў Беларусь і назад. Следуючы за адбіткамі, памежнікі злавілі п'янага 38-гадовага кіроўцу, паведамляе літоўскі партал lrytas.lt.

Мужчына спрабаваў уцячы, а пры затрыманні лаяўся і адбіваўся ад памежнікаў. У крыві трактарыста выявілі 1,31 праміле алкаголю.

Выявілася, што наняты на працы на палях у памежнай зоне трактарыст згубіў арыентацыю. Заўважыўшы памежныя знакі і зрабіўшы зваротны манёўр на цяжкім трактары з сельскагаспадарчым абсталяваннем, ён тут жа развярнуўся і вярнуўся ў Літву.