"Кожная палітычная група вылучыла па адным прадстаўніку ў гэтую камісію", — расказаў прэзідэнт ПАСЕ Мяўлют Чавушоглу на брыфінгу перад адкрыццём вясновай сесіі ПАСЕ, перадае АФН.
Ён адзначыў, што пытанне наконт стварэння такой камісіі абмяркоўвалася яшчэ на паседжанні Бюро ПАСЕ ў мінулым месяцы ў Парыжы.
Паводле Чавушоглу, "тое, што адбываецца ў Беларусі, турбуе нас", у прыватнасці сітуацыя з затрыманнем беларускіх апазіцыянераў.
"Я па-ранейшаму за дыялог з Беларуссю і я па-ранейшаму за тое, каб даць Беларусі статус, але, з іншага боку, Беларусь таксама мусіць выконваць абавязальніцтвы", — падкрэсліў ён.
Прэзідэнт ПАСЕ: Сітуацыя з палітвязнямі турбуе нас
ПАСЕ вырашыла стварыць часовую камісію па вывучэнні сітуацыі ў Беларусі.
-
16:24 31.03.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022