Праз тэракт у мінскім метро адменены канцэрт аркестра Дзюка Элінгтана

Па словах арганізатараў, музыкі зараз знаходзяцца ў беларускай сталіцы. Але канцэрт будзе адменены паводле загада гарадскіх уладаў.

Арганізатары: "На жаль, гэта так. Гэта ініцыятыва горада ў сувязі з падзеямі, якія зараз адбываюцца. Артыст заўтра ўлятае. Вяртанне квіткоў будзе адбывацца сёння ад 18-й гадзіны ў касах Палаца Рэспублікі. І там жа сёння абвесцяць, калі будзе адбывацца канчатковае вяртанне квіткоў".

Нагадаем, выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" адбыўся ў панядзелак 11-га красавіка ў 17:56. Паводле афіцыйных дадзеных на момант напісання матэр'ялу, ў выніку тэракта загінула 12 чалавек і 157 пацярпела. Афіцыйна аб'яўленая жалоба закране толькі беларускую сталіцу і толькі на адзін дзень - 13-га красавіка.

За даведкамі пра вяртанне квіткоў на канцэрт аркестра Дзюка Элінгтана звяртайцеся па тэлефоне 570-30-90 (Velcom і MTC).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі