Прайшлі выпрабаванні найноўшага аўтамата Калашнікава (фота)
Аўтамат АК-12 даследавалі на падмаскоўным абарончым прадпрыемстве.
Ён прайшоў выпрабаванні на надзейнасць працы ў розных умовах і пры дынамічных нагрузках. Цяпер канструктары атрымаюць гэтыя дадзеныя і будуць дапрацоўваць аўтамат. Дзяржаўныя выпрабаванні АК-12 запланаваныя на другую палову 2013 года. Але ўжо цяпер расійскія сілавыя структуры зацікавіліся новым аўтаматам Калашнікава, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, праца расійскіх канструктураў над стварэннем АК-12 пачалася ў жніўні 2011 года. Новы аўтамат мусіць мець большую баявую моц і эфектыўнасць стральбы. Да таго ж, яго можна выкарыстоўваць у любы час сутак — на аўтамаце ўсталяванае дадатковае абсталяванне, у тым ліку, аптычныя, начныя прыцэлы. У яго — складны прыклад.