Праваахоўнікі ўварваліся на мерапрыемства, у замежнікаў не было дакументаў

Мерапрыемства, арганізаванае "Грамадзянскім форумам", праводзілася на тэму выбарчай кампаніі. У ім бралі ўдзел сябры "Моладзі АГП" і аргкамітэта БХД. З замежжа прыехалі прадстаўнікі Міжнароднай ліберальнай маладзёжнай арганізацыі. У арандаваную канферэнц-залу Тэхнапарка раптоўна ўварвалася пяцёра чалавек, большасць з якіх у цывільным, імі камандаваў падпалкоўнік.


Вось што распавёў Еўрарадыё прысутны на мерапрыемстве Аляксей Кірыенка, былы кандыдат у дэпутаты:
120918_mahilounalot.mp3
"У самы разгар уварваліся супрацоўнікі міграцыйнай службы і запатрабавалі ва ўсіх пашпарты. У грамадзян Беларусі перапісалі пашпартныя дадзеныя, сказалі, што будуць яшчэ размаўляць. У замежнікаў пры сабе пашпартоў не аказалася. Таму ў гатэль адправілі разам з прадстаўніком міграцыйнай службы чалавека і ён пашпарты мусіць прывезці".

Паводле слоў Аляксея, сярод замежнікаў — грамадзяне ЗША, Нямеччыны, Аўстрыі і Нідэрландаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі