Польскія кантрабандысты пераапрануліся ў ксяндзоў

Дваіх мужчын затрымалі на беларуска-літоўскай мяжу. Яны везлі больш 6 тысяч пачкаў беларускіх кантрабандных цыгарэт, паведамляе Мытны дэпартамент Літвы.

Беларускія мытнікі прапусцілі аўтамабіль са “святарамі”. А вось іхнія літоўскія калегі выявілі ў аўтамабілі схованку з цыгарэтамі. Дарэчы сам аўтамабіль быў аблеплены лагатыпамі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Сaritas.

Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 44 тысячы літаў (каля 16 тысяч долараў). У справе праводзіцца следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі