Польскі Сейм абмеркаваў высылку квітанцый беларускім апазіцыянерам

Нагадаем, што МЗС Польшчы выслаў поштай фінансавыя дакументы беларускім апазіцыянерам. Апазіцыйныя партыі "Права і Справядлівасць", "Саюз дэмакратычнай лявіцы" і "Рух Палікота" выказалі сваю занепакоенасць гэтым выпадкам, піша "Газэта Выборча".

У сваю чаргу, віцэ-міністр замежных справаў Катажына Пелчыньска-Наленч патлумачыла, што дакументы былі высланыя адкрыта, паколькі беларускія ўлады і так ведалі пра гэтую паездку апазіцыянераў. І таму МЗС не збіраецца шукаць вінаватых у гэтай гісторыі.

На такое тлумачэнне прадстаўнік партыі "Саюз дэмакратычнай лявіцы" Тадэвуш Івіньскі адзначыў, што ў дзейнасці МЗС як мінімум заўважаецца недальнабачнасць альбо не былі зробленыя высновы з гісторыі Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2012 года шэраг прадстаўнікоў беларускай апазіцыі поштай атрымалі фінансавыя дакументы з Польшчы. Яны былі высланыя ўдзельнікам Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці, арганізаванай падчас Саміта Усходняга партнёрства ў 2011 годзе. У дакументах адлюстроўваліся невялікія сумы, так званыя "сутачныя", якія выплачваліся беларусам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі