Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг?

Гэта вынікае з адказу польскай пракуратуры на заяву беларускага заўзятара Ігара Шчэкарэвіча. Ён скардзіўся на злачынства ў дачыненні да групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгошчы.

Паводле польскай пракуратуры, бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы. Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”. Ужыванне сілы супраць Шчэкарэвіча пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Беларускі актывіст не здзіўлены такім адказам польскай пракуратуры. Ён нагадвае, што польская пракуратура выдала афіцыйнаму Мінску звесткі на праваабаронцу Алеся Бяляцкага і пераследуе палітуцекача Андрэя Жукаўца.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся сёлета 25 чэрвеня на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Беларускі тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а патом бесцырымонна выдаліла беларусаў са стадыёну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі