Польская грамадзянка больш за месяц не можа выехаць з Беларусі

Па словах дыпламатаў, якія перадае Радыё "Свабода", у справе Стшэлец яны звярталіся да кіраўніцтва Мытнага камітэту Беларусі і мясцовых уладаў, у МЗС Польшчы быў выкліканы беларускі амбасадар.

Тым часам рашэнне беларускіх уладаў у справе Тэрэсы Стшэлец чакаецца 9 красавіка.

Нагадаем, што Стшэлец ужо месяц не можа выехаць з Беларусі. Улады анулявалі яе візу і забаранілі выезд з краіны. На жанчыну наклалі штраф у 200 мільёнаў рублёў за тое, што яна нібыта перадала сваю машыну беларускаму грамадзяніну. Між тым сама сям'я Стшэльцаў кажа, што машына ў Беларусі сапсавалася і яны перадалі яе аўтамеханіку для рамонту. Сын механіка скраў ключ. А яго падчас паездкі затрымала міліцыя, машыну канфіскавалі і прадалі.

Мытнікі мяркуюць, што польская сям’я сама прадала машыну, таму Тэрэса як кіроўца павінна заплаціць мыта і падатак з продажу.

Фота — Gazeta Lublin

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі