Польшча прызнаная еўрапейскім лідарам па дэмакратызацыі Беларусі

Сярод іншага, польская замежная палітыка была найбольш актыўнай па аказанні ціску на Беларусь з мэтай лібералізацыі сітуацыі ў краіне. Пра гэта паведамляе МЗС Польшчы.

Польшча таксама прызнаная лідарам па рэалізацыі  сумесных праектаў у рамках НАТО і Супольнай палітыкі бяспекі і абароны і ўнёсак у місіі Еўрапейскага саюза у галіне абароны.

Аўтары справаздачы таксама пахвалілі  Польшчу за візавую палітыку ў адносінах да Расіі, Украіны і Малдовы і павелічэнне дапамогі для краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Усходу.

Адзначым, што Еўрапейская рада па міжнародных адносінах з'яўляецца “еўрапейскай фабрыкай думкі”, якая праводзіць аналізы па тэмах знешняй палітыкі і бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі