Пінскія футбольныя фанаты пакрыўдзілі міліцыянтаў
Перад пачаткам гульнявога сезону кіраўніцтва пінскай міліцыі сустрэлася з фанатамі футбольнага клуба “Хваля”.
Кіраўніцтва клуба разам з аддзелам спорту Пінскага гарвыканкама вырашыла наладзіць дыялог паміж футбольнымі фанамі і праваахоўнікамі. Заўзятары наракалі на незразумела агрэсіўнае стаўленне да іх з боку міліцыі. Міліцыянты, у сваю чаргу, пацвердзілі, што будуць па-ранейшаму жорстка спыняць усялякія парушэнні правапарадку. Аднак пры добрых паводзінах заўзятараў прапускны рэжым у фанацкі сектар зменіцца на больш мяккі.
Напрыканцы сустрэчы праваахоўнікі настойліва прапанавалі прысутным падпісаць ліст-папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства.
Прысутныя фаны зрабілі гэта. Праўда, некаторыя ўказалі ў паперах прозвішча Акабаў (ад абрэвіятуры АСАВ — All Сops Are Bastards) і адрасы з нумарамі дамоў і кватэраў 14/88 (гэта вядомая сімволіка неанацыстаў).