Песні "забароненых музыкаў" прагучаць у выкананні прыхільнікаў

Песні беларускіх рокераў розных пакаленняў у хуткім часе з'явяцца ў фармаце караоке. Гэта стане лагічным працягам штомесячных "Рок-караоке"-вечароў, якія пачалі ладзіцца ў клубе "Графіці" напрыканцы мінулага года. Прычым, арганізатары не робяць стаўкі на старыя, папулярныя ці маладыя гурты ды песні. Галоўнае, каб караоке-версіі хітоў былі ў добрай студыйнай якасці. Таму песні беларускіх рокераў будуць з'яўляцца паступова, у залежнасці ад дамоўленасцяў з музыкамі. 

"Зараз ёсць мінусоўкі трох апошніх альбомаў Neuro Dubel, апошнія альбомы Pomidor/OFF і RockerJoker, - кажуць арганізатары імпрэзы. – Прычым, гэта студыйныя запісы. То бок, яны гучаць так жа, як і на альбоме, але без вакалу. Я іх паступова апрацоўваю, дадаю тэкст, фоткі. Праўда, гэта няпроста! У сярэднім, на песню губляеш гадзіну і больш, бо ўсё прапісваць, прастаўляць такты, каб словы закрэсліваліся адпаведна рытміцы вакалу, трэба рукамі. Спадзяюся, што цікавасць публікі мяне падахвоціць, і ўсё, што мне аддаюць музыкі, будзе зроблена ў бліжэйшы час”.

У хуткім часе арганізатары праекту маюць атрымаць мінусоўкі "Крамбамбулі", "Серебряной садьбы", UNB, а таксама спадзяюцца дамовіцца з Вайцюшкевічам, гуртамі "Палац" ды "Крама". На дадзены момант зроблена дзесяць песень Neuro Dubel з альбомаў "Танкі" ды "Афтары правды" ды песня "Радыё" праекта Pomidor/OFF. Гэтыя трэкі можна будзе заспяваць ужо 31 сакавіка на начным "Рок-караоке" ў Графіці.

"Цалкам магчыма, што да гэтага часу колькасць беларускіх рок-хітоў павялічыцца, - заахвочваюць арганізатары. - Калі не, то застанецца ж велічэзная база клаcікаў заходняга року, кшталту AC/DC, Metalica, Guns N' Roses, Nirvana, Beatles ды іншых".

Песні беларускіх рокераў розных пакаленняў у хуткім часе з'явяцца ў фармаце караоке. Гэта стане лагічным працягам штомесячных "Рок-караоке"-вечароў, якія пачалі ладзіцца ў клубе "Графіці" напрыканцы мінулага года. Прычым, арганізатары не робяць стаўкі на старыя, папулярныя ці маладыя гурты ды песні. Галоўнае, каб караоке-версіі хітоў былі ў добрай студыйнай якасці. Таму песні беларускіх рокераў будуць з'яўляцца паступова, у залежнасці ад дамоўленасцяў з музыкамі. 

"Зараз ёсць мінусоўкі трох апошніх альбомаў Neuro Dubel, апошнія альбомы Pomidor/OFF і RockerJoker, - кажа арганізатар імпрэзы. – Прычым, гэта студыйныя запісы. То бок, яны гучаць так жа, як і на альбоме, але без вакалу. Я іх паступова апрацоўваю, дадаю тэкст, фоткі. Праўда, гэта няпроста! У сярэднім, на песню губляеш гадзіну і больш, бо ўсё прапісваць, прастаўляць такты, каб словы закрэсліваліся адпаведна рытміцы вакалу, трэба рукамі. Спадзяюся, што цікавасць публікі мяне падахвоціць, і ўсё, што мне аддаюць музыкі, будзе зроблена ў бліжэйшы час”.

У хуткім часе арганізатары праекту маюць атрымаць мінусоўкі "Крамбамбулі", "Серебряной садьбы", UNB, а таксама спадзяюцца дамовіцца з Вайцюшкевічам, гуртамі "Палац" ды "Крама". На дадзены момант зроблена дзесяць песень Neuro Dubel з альбомаў "Танкі" ды "Афтары правды" ды песня "Радыё" праекта Pomidor/OFF. Гэтыя трэкі можна будзе заспяваць ужо 31 сакавіка на начным "Рок-караоке" ў Графіці. Цалкам магчыма, што да гэтага часу колькасць беларускіх рок-хітоў павялічыцца, - заахвочваюць арганізатары. Калі не, то застанецца ж велічэзная база клаcікаў заходняга року, кшталту AC/DC, Metalica, Guns N' Roses, Nirvana, Beatles ды іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі