Першы тэлеканал пацвердзіў, што Стэфан Эрыксан меў турыстычную візу

Прыблізна гэтую дату называла і Еўрарадыё.

Нагадаем, у якасці амбасадара Стэфан Эрыксан працаваў у Беларусі з 12 чэрвеня 2008 года. Акурат сёлета закончыўся тэрмін яго 4-гадовай акрэдытацыі, якую МЗС нашай краіны працягваць адмовіўся. Такім чынам, апошні раз у статусе амбасадара Стэфана Эрыксана можна было ўбачыць публічна 6 чэрвеня на святкаванні Нацыянальнага дня Швецыі (на здымку).

У пятніцу МЗС Швецыі выступіў з заявай з нагоды высылкі з Беларусі шведскага пасла. У адказ МЗС Беларусі заявіў, што Эрыксана не высылалі, а проста не працягнулі яму акрэдытацыю. У сюжэце на тэлеканале "Беларусь-1", паказаным у нядзелю, было падкрэслена, што "два летніх месяцы спадар Эрыксан знаходзіўся ў Беларусі ў якасці турыста", інфармуе РІА "Новости".

Яшчэ 3 жніўня Еўрарадыё паведамляла, што апошні раз Эрыксан прыязджаў у Беларусь па турыстычнай візе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі