Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС пачало дзейнічаць

Узброены канфлікт доўжыўся больш тыдні. Па звестках прадстаўнікоў ХАМАС і Егіпту, якія перадае ВВС, загінулі 160 чалавек.

Аб'яву пра дасягненне перамір'я ў сектары Газа, якім кіруе ХАМАС, сустрэлі святочнымі стрэламі ў паветра. Палітычны лідар ХАМАС Халед Мешааль заявіў, што наступ Ізраілю "праваліўся".

Нагадаем, што ўчора ў Тэль-Авіве быў узарваны аўтобус. Параненыя не менш за 28 чалавек, траім з іх спатрэбілася дапамога хірургаў. Гэты выбух ледзь не сарваў дамоўленасці аб перамір'і.

Фота — ВВС