Мінчанка выйшла на Кастрычніцкую плошчу з бела-чырвона-белым сцягам (фота)

Калі жанчына наблізілася да нулявога кіламетра, да яе падбеглі міліцыянты ў цывільным. Яны адабралі ў Багінскай сцяг, але саму жанчыну адпусцілі без складання пратакола.

Ніна Багінская ― сяброўка КХП-БНФ, вядомая ў партыйных колах як “сцяганосец”. Пасля пікета яна адзначыла, што выбрала дату 19 чэрвеня невыпадкова. У гэты дзень 88 гадоў споўнілася б пісьменніку Васілю Быкаву. Згадала жанчына і памятную дату Плошчы-2010, ад якой мінула роўна паўтара года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі