Памёр вядомы навуковец і калекцыянер Анатоль Белы

Анатоль Белы — вядомы навуковец і калекцыянер, заснавальнік Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" і Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва.

Ён быў удзельнікам устаноўчых з'ездаў Партыі БНФ, грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы". Як нагадвае БелаПАН, Белы сабраў вялікую калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтва. На аснове сваёй калекцыі ў 1990 годзе ён заснаваў у Старых Дарогах прыватны музей выяўленчага мастацтва. Сёння музей уключае чатыры будынкі і восем залаў, у якіх экспануецца каля 1700 твораў.

Плануецца, што пахаванне Анатоля Белага адбудзецца 17 лістапада ў Старых Дарогах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі