Памёр Пятро Васілеўскі — футбаліст "залатога складу" мінскага "Дынама"

Пятро Васілеўскі ў складзе мінскага "Дынама" ў 1982 годзе стаў чэмпіёнам Савецкага Саюзу. У гэтым клубе ён правёў практычна ўсю гульнявую кар'еру.

Толькі ў 1979-м годзе Васілеўскі ненадоўга адлучыўся ў ташкенцкі "Пахтакор". Тады, пасля гібелі каманды, узбекскі клуб збіраў добраахвотнікаў з усяго Саюзу.

Гульнявую кар'еру Васілеўскі скончыў у магілёўскім "Дняпры". Пасля гэтага ён стаў трэнерам. У прыватнасці, працаваў з юнацкай зборнай Беларусі, адзначае "Прессбол".

Фота Пятра Васілеўскага — sb.by

На камандным фота: Пятро Васілеўскі — другі справа ў апошнім шэрагу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі