Паліва для замежнікаў будзе даражэйшым, чым для беларусаў і грамадзянаў СНД

Перавозчыкам, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі краін СНД, паліва будзе прадавацца па большай цане. Праект такога рашэння даручана падрыхтаваць на нарадзе ва ўрадзе Беларусі. Таксама будуць прынятыя меры па змаганні са злоўжываннямі.

Апроч таго, дадатковыя абавязкі атрымаюць запраўкі на магістральных трасах, адзначае nn.by. У іх павінны будуць працаваць газазаправачны пункт, пункта гандлю і грамадскага харчавання, стаянка для грузавікоў і легкавікоў. А на адлегласці да 5 км ад мяжы населенага пункта альбо ў самім населеным пункце мусяць быць СТА, аўтамыйка і гатэль.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі