Пад зваротам падпісаліся лідар Сацыял-дэмакратычнай Партыі Германіі Зігмар Габрыэль, лідары Партыі зялёных Клаўдзія Рот і Чым Оздэмір, кіраўнік ведамства канцлера Германіі Рональд Пофала, упаўнаважаны па правах чалавека Германіі Маркус Ленінг, акцёры Ханэс Янніке і Джудзіт Докер, рэжысёр Мо Асуманг, міністр-прэзідэнт Брандэнбурга Маціяс Платцэк, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Філіп Місфельдер і дачка затрыманага кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, паведамляе Хартыя-97.
Аўтары закліка разглядаюць арышт як "сур'ёзнае парушэнне асноўных правоў чалавека" і патрабуюць права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Яны таксама выказваюць сваю занепакоенасць з нагоды стану здароўя зняволеных. "Гэты зварот ад імя волі, дэмакратыі і правоў чалавека, якія з'яўляюцца ўніверсальнымі і непадзельнымі", пішуць яны Лукашэнку. "Вызваліце зняволеных!".
Ліст апублікаваны на сайце www.lasst-sie-frei.de.
Палітыкі і дзеячы культуры Германіі заклікаюць да вызвалення палітвязняў
У сумесным звароце палітыкі і дзеячы культуры Германіі заклікаюць да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
-
14:48 26.03.2023
-
11:10 25.03.2023
-
13:55 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022