Палажанка: Уручэнне прэміі адбудзецца, нягледзячы на затрыманне Шылы

За некалькі гадзінаў да пачатку мерапрыемства спецназаўцы затрымалі галоўнага арганізатара — Івана Шылу. Вось што распавяла Еўрарадыё Наста Палажанка:
120214 Palazanka.mp3
"Нам вядома, што ён толькі выйшаў з памяшкання ПЭН-Цэнтру, проста з пад'езда будынка, як пад'ехаў усім вядомы мікрааўтобус спецназаўскі. Адтуль выскачылі спецназаўцы і зацягнулі яго ў машыну".

Палажанка кажа, што хоць Іван Шыла і з'яўляўся галоўным арганізатарам, але ўручэнне прэміі адбудзецца нягледзячы ні на што. Нагадаем, яно пачнецца а 17-й гадзіне.

Тым часам, каля будынка працягваюць дзяжурыць спецназаўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі