Падпрацоўка для студэнтаў за 230 долараў - ніхто не адгукнуўся

"У прынцыпе, знайсці працу рэальна. Бліжэй да канца лета гэта праблематчына, таму, лепш шукаць у пачатку лета. У першай палове чэрвеня большы выбар, — распавядае Еўрарадыё кіраўнік агенцтва Job&Joy Арцём Калядка. Хлопцаў заробак - ад 2,5 да 3,5 млн., некваліфікаваны персанал і менавіта студэнты, калі не студэнт - вышэй. Дзяўчат ад 1,5 да 2,5 мільёнаў".


Падзарабіць летам студэнт можа ў асноўным на некваліфікаванай працы. Хлопцы працуюць фізічна грузчыкамі ці падсобнымі рабочымі на будоўлі, таму і зарабляюць больш за дзяўчат, якія могуць уладкавацца касірам ці прадаўцом.

Паколькі студэнт працуе толькі 1-2 месяцы то прэміі можна не чакаць, пазіцыя працадаўцаў збольшага такая, што студэнта няма сэнсу матываваць. Заробак, які прапануюць сайты з вакансіямі 2 мільёны рублёў.


"У асноўным, гэта не па спецыяльнасці, многія студэнты шукаюць працу грузчыкам ці падсобным рабочым. Дзяўчаты - прадаўцы, укладчыцы-упакоўшчыцы, фасоўшчыцы. Самая высокааплачваемая праца - падсобны рабочы ці грузчык, часта шмат плацяць прадаўцам, там дзе заробак залежыць ад выручкі. Ініцыятыўныя студэнты могуць зарабляць больш. У маёй практыцы людзі каля 4 мільёнаў зараблялі, але працавалі на 1,5 стаўкі", распавядае Арцём Калядка.


Ад 230 да 280 долараў "Пастараль" прапануе упакоўшчыкам сыра. Абавязкі узважваць, фасаваць па пакетах і скаладваць у каробкі.


"Справа ў тым, што далі такую абвестку але ніхто не прыйшоў. Але з іх здзельная аплата працы ад вырабаткі", здзіўляюць на прадпрыемстве.


"Студэнтаў бралі, і дастаткова вялікую колькасць", у рэстаран ля метро Інстытут Культуры. Два праз два дні з 9 да 10 за 2 мільёны.


У краме "Гурман" за 2 мільёны ў месяц на лета узялі каля 5 чалавек.


"Дапамагаюць прадаўцам абслугоўваць пакупнікоў узважваюць, упакоўваюць".


Студэнткі падпрацоўваюць касірамі, прадаўцамі, афіцыянткамі, а вось уладкавацца па спецыяльнасці складана.


"Хацела знайсці нешта па спецыяльнасці. У мяне ужо пераддыпломная практыка будзе, я эканаміст-мэнэджар. Але знайсці па спецыяльнасці цяжка, тым больш, студэнту без вопыту. І браць на сябе абавязкі па практыцы для працадаўцы не вельмі зручна. Прасцей, калі кафедра дае базу для практыкі. Што тычыцца летніх падпрацовак, мне паступалі прапановы, здымацца ў масоўцы. За цэлы дзень здымак  каля 80 тысяч", студэнтка Яна не ўладкавалася гэтым летам на працу.


Шмат можна зарабіць там, дзе заробак залежыць ад актыўнасці. Грошы на гарбату у кавярні ці працэнт ад продажу. Да 4 мільёнаў, напрыклад, прапануюць кур'еру ў "Сушы вёслы". 6400 рублёў за гадзіну і 13 тысяч за кожную дастаўку. Праўда, умова - наяўнасць уласнага аўто з расходам паліва не больш за 8 літраў на сотню.

Еўрарадыё пацікавілася ў мінакоў, дзе яны мараць працаваць? Адказы ў апытанцы:

120803 STR Praca.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі