Падляшскі маршалак дасць грошы на “Басовішча”

Раней паведамлялася аб праблемах з фінансаваннем “Басовішча”. Міністэрства адміністрацыі і аблічбоўкі Польшчы гатова выдаткаваць на фестываль 90 тысяч злотых (каля 30 тысяч долараў). Пры гэтым Міністэрства замежных спраў Польшчы адмовіла арганізатарам сёлетняга фэсту ў фінансаванні, піша Kurier Poranny.

Да прыкладу, бюджэт мінулых “Басаў” складаў прыкладна 170 тысяч злотых (гэта каля 53 тысяч долараў).

Нагадаем, "Басовішча-2012" пройдзе ўжо 13–15 ліпеня на старым месцы, каля мястэчка Гарадок у Польшчы.