Пад Тулай у беларуса скралі 21 тону масла

Двое невядомых забраліся ў грузавую машыну "Сканія". У грузавіку было амаль 21 тона масла. У кабіне машыны зламыснікі выявілі соннага 43-гадовага прадпрымальніка з Беларусі. Кіроўцу разбудзілі і прымусілі выпіць усыпляльныя таблеткі.


Прачнуўся прадпрымальнік ужо не ў Тульскай вобласці, а ў Маскоўскай. Менавіта там злачынцы пакінулі яго разам з грузавіком. Прадпрымальнік не далічыўся грузу, асабістых грошай і мабільнага тэлефона, інфармуе Тульская аналітычная служба.